З мэтай паляпшэння абслугоўвання насельніцтва ў г.Мінску, рэалізацыі заяўляльнага прынцыпу “адно акно” ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, павышэнні ўзроўню тлумачальнай работы па пытаннях налічэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі  ў г.Мінску створана 43 разлікова-даведачных цэнтра.

У рамках рэалізацы адной з прапаноў рабочай групы па вывучэнні праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы па пытанні захавання адзінага падыходу ў вобласці налічэнняў, аплаты, недапушчэння прадстаўлення грамадзянам да аплаты неабгрунтаваных плацяжоў, зпагнання запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі, паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва рашэннем Мінгарвыканкама ад 24.06.2015 № 1617 створаны філіял “Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г.Мінска” камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама”.

У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 25.06.2015 № 1710 “Аб мерапрыемствах, якія праводзяцца з мэтай павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў г.Мінску” ў склад філіяла “Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г.Мінска” ўвайшлі 43 разлікова-даведачных цэнтра района г.Мінска і 10 абанентскіх сектароў па разліках районаў г.Мінска.

У дадзены час у склад філіяла "Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г.Мінска" ўваходзіць 40 разлікова-даведачны цэнтр раёнаў г.Мінска.

Уся дзейнасць філіяла накіравана на паляпшэнне якасці прадстаўляемых паслуг у вобласці ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян. Якасць паслугі – гэта тэрмін яе прадстаўлення, час чакання ў чарзе, ветлівасць работнікаў, камфортнасць знаходжання ў памяшканні, дзе прадстаўляецца паслуга.

Стварэнне Філіяла прывяло да якаснага паляпшэння работы па функцыях, якія ўскладзены на дадзенае падраздзяленне, а адзіная  інфармацыйная прастора горада атрымала далейшае пашырэнне і ўмацаванне. Забяспечаны адзіны падыход у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур незалежна ад месца пражывання жыхароў горада Мінска, што выключае патрабаванне ад грамадзян дакументаў не пазначаных у пераліку адміністрацыйных працэдур, або дакументаў, якія павінны патрабавацца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі самастойна.